RSS    

   Фольклорная спадчына

жывога, дасціпнага розуму.

Легенды

З усіх жанраў гэтак званай неказачнай фальклорнай прозы найбліжэй

да казак, дакладней - да чарадзейных казак, стаяць легенды.

Легенда, як народнае мастацкае апавяданне вызначаецца, па-першае,

своеасоблівым спалучэннем рэальнага і фантастычнага, звычайнага і

дзівоснага, па-другое, пачаткова-зыходнай устаноўкай на вытлумачэнне

і, па-трэцяе, выразна павучальным характарам. У легендах шмат

фантастычнага - непараўна больш, чым у блізкіх да іх духам даўніны

гістарычных паданнях аб далёкім мінулым. Прынцыповая розніца між

імі ў тым, што паданне рэальны жыццёвы факт упрыгожвае, аздабляе

выдумкай, у тым ліку - фантастычнай, а легенда імкнецца выдуманае,

створанае фантазіяй выдаць за сапраўднае, за рэальнае. Апрача таго,

дзівосныя з’явы і падзеі ў легендах вытлумачваюцца - чаго мы

ніколі не бачым у казках.

Легенда прыйшла ў наш фальклор і заняла ў ім сваё адметнае

месца ў часы ўсталявання на землях усходніх славян хрысціянства.

Прыйшла на змену больш старажытнай за яе язычніцкай прымхліцы,

якую, аднак, не выцесніла, а пачала жыць і развівацца побач,

многае ўзяўшы ад сваёй папярэдніцы і яшчэ больш - ад самой жывой

рэчаіснасці новай эпохі.

У аснову легендарнага сюжэта эвычайна кладзецца якісці цуд,

неверагоднае здарэнне, з удзелам і людзей і істот звышнатуральных,

з умяшаннем сіл цудадзейных.

Пра што складаліся легенды? Пра стварэнне свету, пра

паходжанне жывёл, птушак і насякомых, пра святых і Бога, пра

пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і

ўзнагароджанне за яе, пра чалавечую долю і смерць - і пра многае

іншае.

Прымхліца

Прымхліца (ад слова - прымха) - гэта невялічкае вуснае апавяданне аб

нейкім незвычайным, цудадзейным і, як правіла, «страшным» здарэнні,

удзельнікам ці сведкам якога нібыта быў сам апавядальнік або добра

знаёмы ці нават блізкі яму чалавек. Якія ж гэта такія страшныя,

цудадзейныя здарэнні? Ну, скажам, сустрэча з нячысцікам, з

вурдалакам, з дамавіком, са змяіным царом, з русалкаю і з іншымі

падобнымі істотамі - прадстаўнікамі гэтак званай ніжэйшай народнай

дэманалогіі.

Вытокі гэтага цікавага, самабытнага жанру апавядальнай

вуснапаэтычнай творчасці тояцца ў глыбокай даўнасці, у пэўных

асаблівасцях старажытнага светапогляду, у дахрысціянскіх язычніцкіх

уяўленнях. Асновай для яго ўзнікнення і далейшага развіцця

паслужыла вера чалавека ў існаванне надпрыродных сіл, у магчымасць

розных чарадзейна-магічных пераўтварэнняў, дзівосных праяў і цудаў.

Галоўная вызначальная рыса прымхліц у тым, што усе яны, без

выняткку, звязаны з такою з’явай светапогляднага парадку, як

прымхлівасць.

Паданне

Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім

апавяданнем, ад гэтых папярэдніх істотна адрозніваецца тым, што

зместам сваім звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага

жыцця-быцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Часцей за

ўсё яно (паданне) вырастае з нейкай падзеі мясцовай гісторыі.

Устаноўка на гістарызм - найбольш характэрная рыса падання. Адсюль і

грамадская функцыя паданняў перш за ўсё - пазнавальна-інфармацыйная.

Істотнай прыкметай многіх паданняў з’яляецца іх растлумачальны

характар - імкненне даць адказ на пытанні: адкуль што ўзялося, як

ўзнікла і гэтак называецца. Вытлумачыць, напрыклад, паходжанне і

назвы пэўных населёных пунктаў, рэк і рэчак, азёр і крыніц,

курганоў, лесу, паляны, балота і інш. У беларускім фальклоры

большасць паданняў менавіта такога зместу. Астатнія - іх меншасць -

звязаны з лёсам і жыццём пэўнай асобы, канкрэтнага чалавека, нечым

выдатнага і цікавага.

Што да асаблівасцей мастацкай формы падання, то яна не

вызначаецца той традыцыйнай кананічнасцю, устойлівасцю кампазіцыйна -

структурных элементаў, што ўласціва казкам. Сюжет у ім, як

правіла, аднаэпізодны, часам і зусім няма выразна акрэсленага

сюжета, няма і такіх характэрных для казачнай прозы кампанентаў,

як агульныя месцы, пастаянныя формы, дыялог, зачын, канцоўка.

Бываліца

Бываліца - вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і надзеі не

так далёкага мінулага, расказанае адметнай, «складнай», рытмізаванай

і збольшага рыфмаванай мовай.

Тэмай, зместам, характарам адносін да рэчаіснасці бываліцы

блізкія да бытавых казак. З казкамі іх збліжае тое, што у іх,

таксама, як і у казках, шмат выдумкі. Але выдумка найбольш такая,

што не выходзіць за рамкі рэальнага магчымага. У адрозненні ад

казак бываліца не карыстаецца традыцыйнымі прыёмамі казачнай

паэтыкі.

Галоўнае, што вызначае ўласнае жанравае аблічча бываліцы, што

аб’ядноўвае досыць разнародныя і ў тэматычных і ў мастацкіх

адносінах творы, - гэта іх складная, блізкая да вершаванай, мова.

У жывой практыцы народа, у яго штодзённай моўнай практыцы

сустракаецца безліч вобразных, афарыстычных, крылатых выразаў, якія

або выказваюць нейкую закончаную, самастойную і павучальную думку,

або трапным параўнаннем ці ўдалым намёкам характарызуюць пэўную

з’яву, рысу чалавека, узаемаадносіны паміж людзьмі, або проста

ўпрыгожваюць гутарку дасціпным каламбурам, нечаканай ігрой слоў, да

месца падкінутай складнай жартаўлівай заўвагай, парадай, пажаданнем.

У першым выпадку мы маем справу з прыказкамі, у другім - з

прымаўкамі, у трэцім - з прыгаворкамі. Што датычыць прыказак, то

можна прывесці такія: «Адна пчала многа мёду не наносіць», або

«Дзе няма работы, там няма ахвоты» і «Ідзеш на чужую старану -

пільнуйся, каб не было сараму ». Вельмі цікавыя ёсць і прымаўкі:

«Пражыў век - ні сабака, ні чалавек», «Што яму законы, калі суддзі

знаёмы», «Чыста ходзіць, дык ні чыста жыве» і г.д.

Усе гэтыя трапныя, крылатыя выразы з даўніх часоў карысталіся

і карыстаюцца ў народзе вялікай любоўю.

Не трэба забываць і пра такія рэчы, як народныя прыкметы, і

таксама праклёны.

Загадкi

Нельга не сказаць некалькі слоў і аб загадках. Гэта не будзе

навінай, калі я скажу, што гэты жанр народна - паэтычнай творчасці

зараз зусім загіне. Па-першае, вельмі многія старыя, традыцыйныя

загадкі практычна ўжо не могуць існаваць і пашырацца сярод

сучаснай дзятвы і моладзі па той прычыне, што з народнага побыту

канчаткова зніклі з’явы і прадметы, якія ляглі ў аснову іх

метафарычных вобразоў. Ніякай кемлівасці і здольнасці вобразна

мысліць не хопіць, каб разгадаць, напрыклад, загадку пра цэп, якім

малацілі збожжа, калі ты ніколі гэтага цэпа не бачыў. Па-другое,

загадкі ў народзе амаль перасталі складацца.

Казкі, легенды, анекдоты, прымхліцы, паданні, бываліцы,

мудраслоўі, народныя прыкметы, загадкі - ўсё гэта і ёсць та

фальклорная спадчына, якая з’яўляецца крыніцай беларускай культуры

на працягу ўжо многіх стагоддзяў.

ЛІТАРАТУРА:

1. «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй

Н. С. Гілевіча

2. «Дрэва кахання», складальнік А. І. Гурскі

Hacker Corporation™

HP DeskJet 690C (Times New Roman/12/Ж)

All rights are reserved.

Страницы: 1, 2


Новости


Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

                   

Новости

© 2010.